Супергурты рэдка жывуць даўжэй за адзін альбом, але ў Polyn атрымалася. Змрочны сплаў з культавых беларускіх гуртоў (Petlya Pristrastiya, Port Mone trio і інш.) працягвае ператвараць трывогу ў мастацтва і складаць звонкія песні смутных часоў. Напярэдадні лета калектыў сыграе рэдкі, як зацьменне, лайв і пакажа адноўленую праграму ў міні‑туры Вільнюс–Варшава.
Музыка Polyn — шматслаёвы гіпнагагічны трып‑хоп, які хістае ад пост‑панка да калыханак і назад. Шчыльны, ахінаючы гук, за знешняй змрочнасцю якога хаваецца парадаксальна светлы нігілізм і амаль будысцкая адмова ад сябе.
Увогуле, калі ў вас ёсць сумневы наконт навакольнай рэчаіснасці, то Polyn — ідэальны да іх саўндтрэк. Так што не прапусціце.
Miasto: Warsaw
